Зберажом прыроду разам

“Прырода так аб усім патурбавалася, што паўсюды ты знаходзіш, чаму навучыцца” (Леанарда да Вінчы).

Гэтыя словы сталі ў гэтым годзе своеасаблівым дэвізам экалагічнага конкурсу “Зберажом прыроду разам”, які ўжо трэці год запар праводзіць Мінская цэнтральная раённая бібліятэка (а.г. Міханавічы). І гэта трапнае выказванне вядомага мастака – неаспрэчная ісціна, якую арганізатары  конкурсу імкнуліся данесці, перш за ўсё, маладому пакаленню.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых катэгорыях (ад 10 да 14 гадоў і ад 15 да 30 гадоў) у некалькіх намінацыях: малюнкі, фотаздымкі, вырабы і літаратурныя творы.

37 юных літаратараў з Мінскага раёна падалі на конкурс свае вершы, казкі, эсэ і іншыя празаічныя творы. Вось некаторыя з іх.

Пабягайла Маргарыта, вучаніца СШ №2 г.Заслаўя (13 гадоў).

Жывая планета 

Хто ведае – што даражэйшае ў свеце? 

Дарослыя ведаюць? Ведаюць дзеці! 

Вачыма дзяцей паглядзіце на свет – 

Убачыце зоркі, мільёны планет. 

Глядзіце вачыма дзяцей вы на мора, 

На лес і на поле, на снежныя горы – 

І ўбачыце раптам (не сон – ява гэта!): 

Жывая яна – наша дзіва-планета! 

 

Скальская Лізавета, вучаніца Заслаўскай гімназіі (12 гадоў), якая  даслала на конкурс 7 сваіх твораў, і вершаваных, і празаічных, і ўсе яны адзначаюцца любоўю да прыроды, даволі дарослай глыбінёй яе ўспрымання.

Подруга Осень 

 Мне очень нравится пора, 

Которую зовём мы осень. 

Ни снег ещё, и ни жара – 

На небе солнечная просинь. 

 

По кругу рассыпая листья, 

Она проводит свой обряд 

И говорит: «Возьму же кисть я, 

Пусть листья золотом горят!» 

 

По кронам проведёт рукою – 

И листья припадут к земле. 

«Я землю листьями укрою – 

Ведь скоро, скоро быть зиме!» 

 

А листья тихо шелестят, 

Алея ярко, от души. 

Они уже уснуть хотят 

И долго-долго спать в тиши…  

 

Мікіта Ярашэвіч,  вучань Ждановічскай СШ (12 гадоў), які ўжо спрабуе сябе ў розных паэтычных формах:

Сяброўства

Пчолка салодкі збірае мядок,

З ёй размаўляе красун-васілёк.

Гутарку слаўную ціха вядуць,

А ў вышыні жаваронкі пяюць.

Пчолка і кветка, птушка і неба –

Ўсе адчуваюць у сябры патрэбу.

Пчолка салодкі збірае мядок,

З ёй размаўляе красун-васілёк.

Хоку

Восень

Восеньскі вечар,

Рыхтуюся да школы.

Будзе новы дзень!

*    *    *

Зіма

Хораша зімой.

Катаюся на лыжах –

Гэта здорава!

*    *    *

Холадна

Замерз  учора.

Холад зімой не бяда.

Летам – во гора!

*    *    *

Каштаны

Цвітуць прыгожа,

Як быццам гараць свечкі –

Радасць для людзей.

Мерапрыемства пачалося з імпрэзы, падрыхтаванай таленавітымі выхаванцамі Цэнтра моладзі. Навучэнцы мастацкіх студый парадавалі прысутных – удзельнікаў конкурсу і супрацоўнікаў бібліятэк Мінскага раёна – цудоўнымі песнямі пра прыроду і яе ахову, прыгожымі танцавальнымі нумарамі.

Майстры танцавальнага і пеўчага жанраў падгатавалі аўдыторыю да самай прыемнай часткі мерапрыемтсва. Намеснік загадчыцы Мінскай ЦРБ Няхай Наталля Валер’еўна з вядучымі пачалі ўзнагароджанне з пераможцаў конкурсу малюнкаў, фотаздымкаў і вырабаў. На экране, усталяваным на сцэне, прысутныя маглі бачыць працы, за якія ўдзельнікі конкурсу атрымлівалі ўзнагароды.

Дыпломы і прызы пераможцам літаратурнага конкурсу ўручала Святлана Быкава, якой на гэты раз у якасці старшыні журы давялося ацэньваць літаратурныя творы ўдзельнікаў. Журы па выніках конкурсу вызначыла 5 дыпламантаў (адзін на 1-е месца, па два на 2-е і 3-е). Яно не змагло прайсці міма шматлікіх цудоўных твораў юных аўтараў і вырашыла заахвоціць прызамі яшчэ 10-ць яго ўдзельнікаў.

Прызы пераможцам і ўдзельнікам конкурсу былі падрыхтаваныя адміністрацыяй Мінскай ЦРБ і Мінскім абласным аддзяленнем ГА СПБ. Узнагароджанне адбылося 19 кастрычніка ў Цэнтры моладзі а.г. Міханавічы. Святлана Быкава, адзначыўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення конкурсу, выказала ўдзячнасць кіраўніцтву Мінскай ЦРБ – загадчыцы Пунінскай Аксане Ільінічне, яе намесніцы Няхай Наталлі Валер’еўне і ўсім, хто прыняў удзел у яго правядзенні. У сваёй прамове паэтэса падкрэсліла вялікую каштоўнасць экалагічнага конкурсу ў працэсе выхавання ў моладзі любові і ахайных адносін да прыроды, ва ўсведомленні таго, што чалавек – частка прыроды і, знішчыўшы яе, ён загіне і сам. Яна адзначыла, што чалавек, які заўважае прыгажосць прыроды і здольны апець яе ў вершах ці прозе, ніколі не зробіць ёй шкоды, будзе аберагаць яе, каб яна і надалей наталяла чалавека сваёй прыгажосцю, надавала яму сілы, карміла і ўзрошчвала яго.

Далей вядучыя па чарзе запрашалі на сцэну юных літаратараў Мінскага раёна: Мікіту Ярашэвіча з пасёлка Ждановічы, Скальскую Лізавету, Цімура Цітова, Трубач Міраславу, Пабягайла Маргарыту з Заслаўя, Курцянок Лізавету і Фурдуй Івана з вёскі Кацягі, трох Вікторый – Махахей, Мсціслаўскую і Рабцэвіч з а.г.Чурылавічы, Семяняка Марыю з Міханавіч, 8-гадовую Соф’ю Дзяколо з Мінска і іншых лаўрэатаў і прызёраў конкурса.

Уручэнне ўзнагарод завяршылася агульным фотаздымкам, на якім можна ўбачыць задаволеныя твары дзяцей і дарослых.

Напрыканцы вядучыя мерапрыемства запрасілі ўсіх прысутных на салодкі стол, дзе госці і самі гаспадары змаглі пачаставацца цукеркамі і пірагамі, выпечанымі супрацоўнікамі бібліятэкі і Цэнтра моладзі.