ЧЫСТЫ ЛЕС
7 кастрычніка 2017 года юныя аўтары літаратурнай гасцёўні “На Парнасе” Вілейскай гімназіі №2 разам са сваім кіраўніком, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Кажура Віктарам Віктаравічам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”. За час працы была прыбрана тэрыторыя лясніцтва Вілейскай гімназіі №2, наведзены парадак на лясных сцяжынках і прылеглых тэрыторыях.
Пасля ўборкі акцыя “Чысты лес” прадоўжылася ў бібліятэцы гімназіі. Тут адбылася літаратурная сустрэча з Віктарам Віктаравічам Кажура, які пазнаёміў прысутных са сваімі новымі падборкамі твораў “Хто схаваўся пад лісток” і “На лясных сцяжынках”. А юныя парнасаўцы папрактыкаваліся ў складанні сваіх вершаў.