О.Никольская. Похищение шедевра, или Новые приключения агентов КолбаФирЖик

СЛАЎНАЯ ТРОЙЦА Ў РОЛІ … ДЭТЭКТЫВАЎ

НАПІСАЎ? УМЕЛА ПАДАЙ

Мала што-небудзь добра згатаваць, трэба яшчэ ўмела і падаць. Звычайна такога няпісанага правіла прытрымліваюцца руплівыя гаспадыні, якія не толькі адчуваюць сябе на кухні каралевамі, а і заўсёды належны падыход да гасцей знаходзяць. Хоць, калі разабрацца, гэта правільным будзе і ў дачыненні да літаратурнай справы. Бяда толькі, што часцей за ўсё самі пісьменнікі на гэта належнай увагі не звяртаюць. Пішуць цікавыя кнігі, а як па-сапраўднаму зацікавіць чытача, асабліва не задумваюцца. Маўляў, пачне знаёміцца з творамі, сам упэўніцца, наколькі ўсё гэта варта яго ўвагі. Таму часам і з’яўляюцца безаблічныя анатацыі з агульнымі словамі, якія можна прапаноўваць ці не да кожнай кнігі, унёсшы ў тэкст толькі невялікія ўдакладненні. Хоць бываюць часам і прыемныя выключэнні. Кніга Вольгі Нікольскай «Выкраданне шэдэўра, ці Новыя прыгоды агентаў “КалбаФірЖык”», якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», — гэтаму пацвярджэнне.

Анатацыя адразу запэўнівае: хлопчыкаў і дзяўчынак (кніга адрасавана найперш дзецям малодшага школьнага ўзросту) чакае захапляльная гісторыя з элементамі дэтэктыва. Чаго-чаго, а твораў дэтэктыўнага жанру ў беларускай дзіцячай літаратуры не так і шмат.

Партрэт В. Нікольскай, змешчаны ў кнізе, адразу спрацоўвае на эфект яе асабістай прысутнасці. Звяртаючыся да сваіх будучых чытачоў, яна быццам непасрэдна размаўляе з імі. Гаворка гэтая шчырая, адкрытая, але разлічаная найперш на тых, хто ўжо знаёмы з яе папярэднімі кнігамі «Мы — агенты “КалбаФір”» і «Прыгоды агентаў “КалбаФірЖык”» і паспеў палюбіць чатырохногіх герояў — катоў Калбаса, Кефіра і сабаку Рыжыка, аказаўся ў гэтай дружнай непаседлівай кампаніі на старонках другой кнігі.

Калі сабраць усе тры аповесці-казкі разам, атрымліваецца першая трылогія-казка ў нашым нацыянальным прыгожым пісьменстве. Па сутнасці, В. Нікольская ідзе тым жа шляхам, які ў рускай літаратуры праторваў вядомы дзіцячы празаік Мікалай Носаў. Яго знакамітай трылогіяй зачытвалася не адно пакаленне савецкіх дзяцей, і з гэткім жа задавальненнем знаёмяцца з ёй ужо іх унукі з ХХІ стагоддзя: «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў», «Нязнайка ў Сонечным горадзе», «Нязнайка на Месяцы».

УСЁ ТАК І БЫЛО

На самым пачатку В. Нікольская дае зразумець, што ў яе новай аповесці-казцы падзеі і персанажы не выдуманыя, а рэальныя. Прыйшоўшы неяк з дочкамі ў музей, яна напаткала знаёмую тройцу:

«И вот неожиданная встреча с ними в моем родном городе М. у музея, куда я вместе с дочками Ксюшей и Машей пришла на выставку. Музей оказался закрыт. А всё потому, что из него исчезла знаменитая картина, шедевр…

Мимо нас, таинственно подмиргнув, в образах детективов прошли Колбас, Кефир и Рыжик. Мы поняли: друзей ждёт важное дело. А вскоре по скайпу они рассказали нам о том, что приключилось с ними во время расследования этого необычного преступления».

Як, уражвае?! Інтрыгуе?! Да ўсяго пісьменніца ненавязліва падкрэсліла, што яна напісала не проста чарговую аповесць-казку, а «сучасную аповесцьказку» — менавіта так пазначыла яна жанр сваіх твораў у падзагалоўку. Сучаснымі творамі для дзяцей, як правіла, называюцца тыя, у якіх, нават калі яны казачныя, з элементамі фантастыкі, абавязкова прысутнічаюць і рэаліі сённяшняга дня. На карысць гэтага ў «Выкраданні шэдэўра…» сведчыць хоць бы тое, што персанажы аповесці-казкі ўмеюць размаўляць па скайпе.

Нават тыя чытачы, якія дагэтуль не былі знаёмы з героямі В. Нікольскай, лёгка ўпэўняцца, што яны — свае, блізкія, як аднакласнікі і сябры па агульным двары. То чаму б і з катамі Калбасам, Кефірам, сабакам Рыжыкам не пасябраваць! Да таго ж яны яшчэ і такія… крутыя. Не будзем баяцца гэтага слова, усё ж ім сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі карыстаюцца даволі часта. А што героі аповесці-казкі гэткія ж, як і ўсе, толькі на чатырох лапах, добра відаць з цудоўных ілюстрацый знакамітага Сяргея Волкава — аднаго з самых выдатных сучасных мастакоў, якія афармляюць кнігі для дзяцей.

Несумненна, яны блізкія і яму самому. С. Волкаў ілюстраваў і папярэднія кнігі В. Нікольскай. Ён паказаў чатырохногіх дэтэктываў такімі, якімі, як відаць з твора, бачыць гэтым разам іх сама пісьменніца: у сініх вузкіх джынсах і малінавых клятчатых пінжаках. Аб такой вопратцы для іх паклапаціўся дзядуля Цімафей Іванавіч, у якога яны жылі апошнім часам:

«— Сейчас так модно, — сказал он. — Нужно, чтобы вы от горожан не сильно отличались, поменьше внимания к себе привлекали, а то это и расследованию навредить может».

УПАЎ НА КАТА … АЎТОБУС

Сюжэт, як відаць ужо з самой назвы, звязаны з пошукам карціны, якая была ўкрадзена з музея. Аднак наўрад ці можна адшукаць яе, не вызначыўшы злодзея. Хочаш-не хочаш, а тут ужо трэба станавіцца дэтэктывамі. У іх і ператвараюцца Калбас, Кефір і Рыжык. Адначасова да іх далучаюцца і іншыя персанажы, таксама чатырохногія: хто па ўласнай волі, жадаючы дапамагчы настойлівай і няўрымслівай тройцы, хто па збегу акалічнасцей не можа застацца ў баку ад таго, што адбываецца… Усё надзвычай сур’ёзна, усё адбываецца на высокім прафесійным узроўні, нібыта дзейнічаюць вопытныя дэтэктывы.

Аднак В. Нікольская, як добры знаўца псіхалогіі дзяцей (паўтаруся: дзвюх дачок гадуе), добра ведае, што ў выхаванні нельга кідацца ў крайнасці. Пастаяннае імкненне заўсёды і ва ўсім заставацца толькі сур’ёзным можа і нашкодзіць. Хлопчыкі і дзяўчынкі пажартаваць любяць і пасмяяцца. Навошта ж пазбаўляць такой магчымасці літаратурных персанажаў, якія ім падабаюцца. Таму на старонках яе кніг шмат досціпаў, іскрыстага гумару, дзякуючы якому настрой і ў дарослых падымаецца. Што ўжо ў такім разе казаць пра саміх дзяцей.

Не абышлося без гумару і ў аповесці-казцы «Выкраданне шэдэўра…». У залежнасці ад сітуацыі ён розны: часам гэта проста ледзь прыкметная ўсмешка, месцамі — мімалётная рэпліка каго-небудзь з персанажаў. Калі-нікалі гэта адчуваецца на ўзроўні падтэксту. Але ёсць сітуацыя, пададзеная настолькі па-майстэрску, што напрошваецца выснова: а можа, у далейшым В. Нікольскай трэба паспрабаваць сябе і ў гумарыстычным жанры?

Рыжык стаў сведкам, як машына збіла ката. Адразу ж кінуўся яму на дапамогу, але той, ледзь жывы, убачыўшы яго, зашыпеў. Чаму — зразумела: каты сабак не любяць. Гэта Калбас і Кефір даўно паладзілі між сабой, а вось Мурзік-Васька-Масік (так звалі яго колішнія гаспадары), з сабакамі не прывык кантактаваць. Новыя сябры вязуць небараку ў ветэрынарную лячэбніцу. Трэба ж было так здарыцца, што нечакана на яго ўпаў… аўтобус. Падобнае немагчыма? Зразумела, не. Так падалося Рыжыку. У сапраўднасці…

РАЗ ПЕРШАПРАХОДЦА, ДВА…

Хто ўпаў на Рыжыка, што пасля гэтага пачалося, як адбывалася расследаванне крадзяжу карціны з музея… Падахвочваючы чытацкую цікаўнасць, сакрэтаў раскрываць не буду. Шэрлак Холмс-Калбас і наваспечаныя Ватсаны ў асобе Кефіра і Рыжыка дзейнічаюць, як вопытныя дэтэктывы, нягледзячы, што ўпершыню займаюцца такой важнай справай. Аднак прафесіянал — заўсёды прафесіянал. Пра што гэта сведчыць? Ды пра тое, што В. Нікольская цудоўна валодае сакрэтамі дэтэктыўнага жанру. Бадай, не абышлося без грунтоўнага знаёмства з адпаведнай літаратурай. Але, хутчэй, навідавоку ўсё ж іншае: таленавіты чалавек можа пры неабходнасці вырашаць звышзадачу, спрацоўвае інтуіцыя мастака. Адсюль і з’яўленне ў творы сітуацый, якія трымаюць чытача ў пастаянным напружанні.

Асноўная сюжэтная лінія звязана з сабакам Уладленам, пра якога загаварылі як пра вядомага мастака, дый яшчэ заснавальніка новага мастацкага стылю, з лёгкай рукі журналістаў названага зоапрымітывізмам. Яго шэдэўр — карціна «Мурка Ліза», якую нечакана і выкралі з музея. Хто стаіць за гэтым? Гэта звычайнае выкраданне ці ўсё ж нешта большае? Калі так, дык што канкрэтна? Пытанняў шмат і на кожнае з іх неабходна знайсці вычарпальны адказ. Чым і займаюцца дэтэктывы на чале з катом Калбасам. З нічым падобным да гэтага сутыкацца не даводзілася: у беларускай дзіцячай літаратуры да аповесці-казкі «Выкраданне шэдэўра…» не было такога жанру, як дэтэктыў. В. Нікольская выступае першапраходцам. Першапраходца яна і па іншай прычыне.

Калі сабраць усе тры аповесці-казкі разам, атрымліваецца першая трылогія-казка ў нашым нацыянальным прыгожым пісьменстве. Па сутнасці, В. Нікольская ідзе тым жа шляхам, які ў рускай літаратуры праторваў вядомы дзіцячы празаік Мікалай Носаў. Яго знакамітай трылогіяй зачытвалася не адно пакаленне савецкіх дзяцей, і з гэткім жа задавальненнем знаёмяцца з ёй ужо іх унукі з ХХІ стагоддзя: «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў», «Нязнайка ў Сонечным горадзе», «Нязнайка на Месяцы».

БЫЦЬ ТЭТРАЛОГІІ?

Але, магчыма, В. Нікольская стане яшчэ і аўтарам першай у беларускай літаратуры тэтралогіі для дзяцей. На такое спадзяванне настройвае завяршэнне аповесці-казкі «Выкраданне шэдэўра…». Пачуўшы ўхвальныя словы мышкі Луізы, «друзья закивали головами, переглянулись и весело засмеялись. Они еще не думили о том, что дальше их ждут новые, не менее необычные приключения».

Да ўсяго пісьменніца ненавязліва падкрэсліла, што яна напісала не проста чарговую аповесць-казку, а «сучасную аповесць-казку» — менавіта так пазначыла яна жанр сваіх твораў у падзагалоўку. Сучаснымі творамі для дзяцей, як правіла, называюцца тыя, у якіх, нават калі яны казачныя, з элементамі фантастыкі, абавязкова прысутнічаюць і рэаліі сённяшняга дня. На карысць гэтага ў «Выкраданні шэдэўра…» сведчыць хоць бы тое, што персанажы аповесці-казкі ўмеюць размаўляць па скайпе.

Сапраўды, Калбас, Кефір і Рыжык пра гэта не могуць здагадвацца. Затое ўсё добра ведае сама В. Нікольская, якая і дала ім жыццё. Магчыма, ужо вымалёўваецца сюжэт чарговай, чацвёртай кнігі. Як працяг першых трох, але разам з тым у многім і сюжэтна самастойнай. Урэшце, так заўсёды і бывае, калі ствараецца па-сапраўднаму прадуманы, дэталёва ўзважаны цыкл твораў.

На карысць таго, што працяг не проста можа быць, а абавязкова павінен быць, сведчаць яшчэ дзве прычыны. Яны ўзаемазвязаны паміж сабой. Гэта, безумоўна, сведчанне таго, без чаго не можа быць ніводнага па-сапраўднаму яркага высокамастацкага твора. Канечне, абавязковая наяўнасць належнага таленту. Ён жа ў В. Нікольскай, як засведчылі яе кнігі, ёсць. Дый такі, якому застаецца па-добраму пазайздросціць, але які вымагае і надзвычай адказнага стаўлення да напісання новых твораў. Такой думкі, між іншым, прытрымліваецца і аўтар прадмовы «Умейце казку захаваць!..» Алесь Карлюкевіч. Адзначаючы набыткі сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры, ён слушна заўважае, што менавіта лепшыя кнігі «дапамагаюць развіваць дзіцячую фантазію, а самае галоўнае — вучаць дабрыні, любові, справядлівасці, замацоўваюць у свядомасці юнага чытача асноўныя чалавечыя каштоўнасці». Свае развагі А. Карлюкевіч завяршае словамі, якія хачу сказаць і ад свайго імя: «І сам як чытач чакаю сустрэч з новымі казкамі. З новымі і цікавымі аповедамі цудоўнага дзіцячага празаіка Вольгі Нікольскай».

Алесь МАРЦІНОВІЧ

“ЛіМ” №33-2017