“Скарб” творчасці і загартоўкі

Гэтага чалавека ведаю не першы год. Творчы, апантаны, з багатым багажом жыццёвага вопыту. А яшчэ ён – аўтар кніг “Чабаровая паляна”, “Абранніца”, “Пра бабу Маню, дзеда Васіля і іншых”, “Я ўдзячны лёсу”, “Табою я жыву”. Асобныя з іх ёсць і ў маёй дамашняй бібліятэцы. У вольную хвіліну люблю пачытаць вершы пра каханне, прыроду, пасмяяцца над героямі фельетонаў і гумарэсак. Так, Віктар Сабалеўскі ў літаратуры не навічок. У яго аднолькава атрымліваецца пісаць як паэтычныя, так і празаічныя творы.????????????????????????

IMG_1223Запрашэнне аўтара завітаць на прэзентацыю яго новай кнігі “Бясцэнны скарб” прыняла адразу. Тым больш, што з кнігай, у якой сабраны краязнаўчыя і публіцыстычныя нататкі за гады яго працы ў раённай газеце, мне пашчасціла адной з першых пазнаёміцца яшчэ летась, калі выданне толькі-толькі пабачыла свет. Прачытала яе на адным дыханні. Асобныя творы, якія друкаваліся на старонках раённай газеты за апошнія пяць гадоў, я ўжо ведала. А вось нарысы, эсэ і замалёўкі 10-, 20- і большгадовай даўнасці чытала з асаблівым інтарэсам і цікавасцю. У іх лёсы людзей, якія лёгкімі не назавеш. Большасць герояў добра вядомыя жыхарам райцэнтра і раёна. Гэта Віктар Казлоўскі, Даір Слаўковіч, Кастусь Шавель, Леанід Лыч, Браніслава Лукашэвіч, Лідзія Цыбульская, Софія Пражэнік і іншыя.

IMG_1196У прадмове да кнігі пісьменнік Генадзь Аўласенка напісаў: “З Віктарам Сабалеўскім я даўно і добра знаёмы. А вось з ягонай творчасцю – не вельмі. У асноўным – з паэзіяй. Хоць ведаю, што гэта не толькі здольны пісьменнік, але і выдатны журналіст. Чытаючы яго творы, я нібыта наноўку знаёміўся з аўтарам, паўторна адкрываў яго для сябе…”.

Такое адчуванне было і ў тых, хто 17 сакавіка завітаў у гасцёўню “У Паўлюка”. На сустрэчу сабраліся сябры Віктара Вацлававіча, яго аднадумцы, удзельнікі літаб’яднання “Нёманец”, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Бажэна Ганушкіна і галоўны спецыяліст аддзялення Таццяна Якаўлевіч.

IMG_1211З першай хвіліны атмасфера творчасці і шчырасці ахапіла прысутных.

– У новай кнізе Віктар Вацлававіч выступіў як аўтар публіцыстычных твораў, свае нарысы, апавяданні, літаратурныя эсэ прысвяціў людзям Уздзеншчыны, – такімі словамі дала старт мерапрыемству вядучая Алена Кучук. – У кнізе два раздзелы. Першы называецца “Лёсам загартаваныя”. Назва трапная, бо ва ўсіх герояў, пра каго тут ідзе размова, няпросты, а часам і трагічны лёс. Другі раздзел, “Сцежкамі натхнення”, апавядае пра ўздзенскія мясціны і творчыя знаходкі аматараў літаратурнага слова, членаў літаб’яднання “Нёманец”.

IMG_1210Сваімі думкамі пра кнігу падзяліўся і сам аўтар:

– У кнізе я паказаў лёсы людзей, жыццёвай мудрасці якіх, вопыту, загартоўцы, цярпенню можна па-добраму пазайздросціць. Пераадолеўшы столькі выпрабаванняў, яны не зламаліся, ішлі па жыцці годна, пакінулі пасля сябе добрую памяць.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас аўтара і яго кнігі.

IMG_1218– Ваша празаічная спроба атрымалася ўдалай, не трэба акцэнтаваць увагу толькі на паэзіі, трэба спрабаваць сябе ў чымсьці новым, – адзначыла Таццяна Якаўлевіч. – Друкаваная кніга ва ўсе часы была, ёсць і будзе лепшым спадарожнікам чытача, і ніякія электронныя выданні яе не заменяць.

IMG_1205Незабыўнае ўражанне на прысутных аказалі песні на вершы аўтара ў выкананні Валянціны Чарнюк і Алы Шыбко.

– Калі ўзяла ў рукі кнігу, першая думка была такая: пра які бясцэнны скарб расказвае аўтар? Гэта ж людзі! Таленавітыя, мужныя, працалюбівыя, – сказала Валянціна Шытыка. – Лічу, што кніга атрымалася цікавай, яна нясе ў сабе вялікі выхаваўчы патэнцыял для падрастаючага пакалення, моладзі.

Пацвердзіла такое меркаванне маладая паэтка Паліна Кучук:

– Кожная апісаная тут гісторыя кранае за душу, выклікае пачуццё суперажывання.

IMG_1201Мерапрыемства доўжылася больш як дзве гадзіны. Прысутныя жадалі Віктару Сабалеўскаму далейшага творчага плёну, новых удумлівых і разважлівых чытачоў.

Вера ЛУКАШЭВІЧ