Сустрэча з казачнай Феяй
Днямі ў дзіцячай бібліятэцы №10 адбылася творчая сустрэча пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з вучнямі, якія адпачываюць у летніх лагерах сталічных школ. Дзеці даведаліся як, калі і чаму яна стала літаратарам, пазнаёміліся з кнігамі аўтара і нават з некаторымі героямі, якія прыйшлі ў госці разам з ёй. Хлопчыкам і дзяўчынкам стала вядома, што прататып галоўнага героя некалькіх кніг – сын пісьменніцы Стасік. Сама ж Кацярына з’явілася ў вобразе Феі, той самай, пра якую напісана ў яе кнігах. Падчас сустрэчы адбываліся сапраўдныя цуды…
Акрамя таго школьнікі слухалі вершы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і задавалі свае. Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Галоўным вынікам стала цікавасць дзяцей да творчасці пісьменніцы, аб чым сведчыла тое, што яны ўзялі пачытаць кнігі ў бібліятэцы і набылі для сябе з аўтографам.
Паліна Несцяронак,
Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”
Ждановіцкая СШ