Сваю творчасць падарылі вяскоўцам
25 мая ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК выступілі са сваімі паэтычнымі і песеннымі творамі перад сталымі і юнымі жыхарамі вёскі Пугачы.
Нягледзечы на прахалоду ў зале мясцовага СДК, сардэчнай цеплнёй і шчырасцю веяла ад гэтай сустрэчы. Менавіта такія пачуцці ўклалі ў свае вершы Марыя Шакун, Валянціна Гіруць-Русакевіч (абедзьве члены Саюза пісьменнікаў Беларусі), Надзея Агіевіч, а Станіслаў Пупко, Людміла Краснадубская, Дзмітрый Завацкі – ва ўласныя песні. Гарачымі апладысментамі аддзячылі вяскоўцы сваёй таленавітай зямлячцы Наталлі Жызнеўскай за напісаныя сэрцам паэтычныя творы і цудоўнае выкананне песні; іскрамётным жартам, артыстызму і звонкаму голасу Галіны Філяноўскай.
Сардэчныя ўдзячныя словы і запрашэнні на новыя сустрэчы выказала рунеўцам, пры дружнай падтрымцы залы, дырэктар Пугачоўскага СДК Марына Цішэвіч.