“І сёння ў душы баліць Чарнобыль “
Так назвалі ўдзельнікі народнага літаратурна-маст
На сустрэчу “рунеўцы” запрасілі сваіх калег па раённым цэнтры культуры, а таксама намесніка галоўнага санітарнага ўрача Валожынскага раёна Ірыну Грыку. Вядучыя пачалі размову з таго самага дня, калі, як піша ў сваёй дакументальнай паэме “Жураванька” таленавітая зямлячка і сяброўка па пяры Зінаіда Гасціловіч:
Узнялося воблака грыбам,
Узнялося воблака-глыба,
Узнялося сеяць атруту,
Узнялося сеяць пакуты…
Падчас “круглага стала” вялася размова аб тых першых жудасных днях і гадах, былі агучаны ўспаміны начальніка пажарнай часткі Чарнобыльскай атамнай станцыі Цялятнікава, генерала Тараканава, які прабыў у Чарнобылі тры тэрміны, іншых ліквідатараў наступстваў трагедыі. І.Ю. Грыка распавяла пра радыяцыйнную абстаноўку тады і праз трыццаць гадоў , як у цэлым па рэспубліцы, так і ў нашым Валожынскім раёне, які таксама нямала пацярпеў ад радыяцыі, адказала на пытанні прысутных. З вуснаў вядучых і чытальнікаў гучалі вершаваныя радкі С. Законнікава ( з паэмы “Зона маўчання”), Л.Хмель (“Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”), В.Гіруць-Русакев