Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае:
09 красавіка – на беларуска-літоўскую канферэнцыю да 160-годдзя навуковай экспедыцыі па Віліі гісторыка і грамадскага дзеяча графа Канстанціна Тышкевіча з удзелам Уладзіміра Цануніна, паэта, аўтара-выканаўца, члена СПБ. Пачатак а 10-й гадзіне.
13 красавіка – на сустрэчу вучняў 5-7 класаў з паэтэсай, членам СПБ Ірынай Карнаухавай у Мачулішчанскім Доме культуры Мінскага раёна. Пачатак у 15.00.
15 красавіка – на прэзентацыю дзіцячага літаратурнага клуба “Ізяслаўцы” з удзелам намесніка старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ Ірыны Карнаухавай і галоўнага спецыяліста аддзялення Бажэны Ганушкінай, журналіста дзіцячага часопіса “Качели” Святланы Чарнай, членаў заслаўскага літаратурнага клуба “Сузор’е” ў Заслаўскай гарадской бібліятэцы. Пачатак – 16.00.