Юбілей творцы адзначылі конкурсам

     SAMSUNG DIGITAL CAMERA120-годдзе з дня нараджэння слыннага беларускага пісьменіка Кандрага Крапівы народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры вырашыла адзначыць конкурсам выканаўцаў яго твораў. Да ўдзелу ў конкурсе запрасілі вучняў школ Валожыншчыны.SAMSUNG DIGITAL CAMERA 

SAMSUNG DIGITAL CAMERAЗ хваляваннем чакалі свайго выхаду на сцэну юныя канкурсанты, а ў зале РЦК  цёпла і шчыра сустракалі кожнае выступленне гледачы і журы, у складзе якога разам з прадстаўнікамі аддзелаў ідэалогіі, культуры і па справах моладзі, адукацыі спорту і турызму райвыканкама, РК БРСМ, рэдакцыі раённай газеты, была і ўдзельніца “Руні”, член абласнога аддзялення СПБ М.Шакун.

      SAMSUNG DIGITAL CAMERAНа суд журы выносіліся як творы ў выкананні аднаго чытальніка, так і інсцэніраваныя байкі “Сабачая дружба” (вучні гімназіі №1 г.Валожына), “Дэкрэт” (СШ №2),  “Заява”, “Вол і Авадзень” (Івянецкая  СШ). А байку “Мурашка і Жук” прадставілі, кожны па-свойму, вучні ажно трох школ, лепшай сярод якіх прызнана інсцэніроўка Вішнеўскай СШ. Дарэчы, вучні гэтай школы падрыхтавалі таксама  ўрывак з п’есы К.Крапівы “Пяюць жаваранкі”, якім і пачаўся конкурс.  А завяршылі конкурсныя выступленні вучні СШ №1 г.Валожына  ўрыўкам з п’есы “Партызаны”.  Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі сталі Івянецкая СШ, якая прадставіла на конкурс 4 творы пісьменніка-юбіляра, СШ №2 г.Валожына – 3 творы.

SAMSUNG DIGITAL CAMERAЯк адзначыла журы, уручаючы лепшым канкурсантам і найбольш актыўным установам адукацыі  дыпломы і падарункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, конкурс выліўся ў сапраўднае свята творчасці Кандрата Крапівы і раскрыцця артыстычных талентаў школьнікаў.

                                                                     SAMSUNG DIGITAL CAMERAВалянціна Гіруць-Русакевіч,

                                                                    кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага 

аб’яднання “Рунь”,

арганізатар конкурсу