Сустрэча з паэтам

12 сакавіка у гімназіі ў межах Тыдня беларускай і рускай славеснасці прайшла літаратурная гасцёўня з удзелам паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Людмілай Уладзіміраўнай Круглік. На мерапрыемстве прысутнічалі ў асноўным вучні 5-х класаў. Мы ўсе ўзбагаціліся ад пранікнёнага і эмацыйнага чытання вершаў дзяржынскай пісьменніцы. Прагучалі тэмы роднай зямлі  і гармоніі прыроды, адносін да маці і бабулі. У канву сустэчы ўплялася і сумная нотка – верш, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але пра гэта трэба памятаць і гаварыць, каб не паўтарыліся памылкі мінулага. Затым усіх чакала вясёлая размінка: прапаноўвалася адгадаць загадкі, падабраць рыфму і эпітэты да слова. Пасля Людміла Уладзіміраўна чытала дзіцячыя вершы, у тым ліку прысвечаныя правілам бяспечных паводзін, што вельмі карысна. Напрыканцы цёплай сустрэчы вучні змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі. Шаноўная госця прыадкрыла некаторыя сакрэты творчасці і развеяла міфы пра паэтаў. Сустрэча пакінула незабыўны след у душы кожнага прысутнага. І можа, дзякуючы ёй хтосьці таксама паспрабуе пісаць вершы – і раскрыецца не адзін юны талент.

1

                                 Хацкевіч Аксана, настаўніца гімназіі