У падарожжа на машыне часу

???????????????????????????????Вось і скончылася каляндарная зіма. Апошнія гады гэта суровая пара года стала лагоднай, цёплай, крыху капрызнай. Даводзіцца, напрыклад, пільнаваць дні, калі выпадзе снег і неадкладна спяшацца на горку, каб паспець пакатацца на санках і лыжах. Ва ўспамінах з сёлетняй зімы засталася толькі пара тыдняў зімовай снежнай казкі да вясёлыя навагоднія і калядныя святы. Хоць усе ўжо чакаюць прыходу сапраўднай цёплай і сонечнай вясны, па зіме ўсё ж крышку сумуюць.

???????????????????????????????Менавіта каб развеяць гэты сум, каб узгадаць самыя прыемныя зімовыя падзеі, трэба ўзяць у рукі кнігу Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казкі чараўніцы Зімы”. Гэта кніга, як сапраўдная машына часу, можа перанесці чытачоў у дзівосныя святочныя дні, варта ім толькі зазірнуць пад вокладку.

IMG_2155Шэраг прэзентацый выдання для юных чытачоў ужо адбыўся ў розных бібліятэках і школах Мінска і Мінскага раёна. Чароўныя казкі аўтар падае як сапраўднае дзіва. Для гэтага на час выступлення пісьменніца становіцца спадарыняй Зімой, бо хто як ні яна можа распавесці марозна-снежныя казкі! Адпаведны настрой ствараюць вершы і загадкі пра зіму. А яшчэ кожны з юных чытачоў можа паспрабаваць сябе ў якасці акцёра і сыграць ролю аднаго з персанажаў маленькай зімовай казкі.

IMG_2066Спадарыня Зіма чакае юных чытачоў на старонках кнігі і запрашае вяртацца ў дзівосныя святочныя дні ў любы час, калі вам захочацца адчуць узнёслы навагодні настрой, альбо зляпіць снегавіка ці пракаціцца з горкі. Кніжная машына часу да вашых паслуг…

Паліна Несцяронак,

клуб юнага журналіста “ЛІМОН”