Выйшаў чарговы нумар альманаха “Граница литературная”
Напярэдадні прафесійнага свята абаронцаў беларускіх межаў – Дня пагранічніка, выйшаў другі нумар мастацкага альманаха “Граница литературная”.
Гэта працяг сумеснага праекта Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У змесце выдання – апавяданні і вершы сямнаццаці аўтараў, сярод якіх пісьменнікі Міншчыны, аматары мастацкага слова з розных куткоў Беларусі, вайскоўцы – лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу «Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра пагранічную службу».
Выданне ў хуткім часе трапіць у пагранічныя падраздзяленні, клубныя і бібліятэчныя ўстановы ведамства. “Граница литературная” спрыяе духоўнаму і культурнаму развіццю ваеннаслужачых, іх творчага патэнцыялу.
Прэс-служба МАА СПБ