“У палоне пачуццяў” – новая кніга Наталлі Жызнеўскай

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выйшла новая кніга паэтэсы з Валожыншчыны, члена Мінскага абласнога аддзялення СПБ Наталлі Жызнеўскай “У палоне пачуццяў”.

Паэтычнае выданне, у якім сабраны лірычныя творы аўтара, будзе цікавым для чытачоў рознага ўзросту. Вершы Наталлі Васільеўны напоўнены палітрай пачуццяў патрыятызму, прыгажосці, кахання, роздуму і дапамагаюць чытачу асэнсоўваць уласнае прызначэнне ў жыцці.

Прэс-служба МАА СПБ