Сустрэча ў Пухавічах з Вольгай Савасцюк

У Пухавіцкай цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам і празаікам Вольгай Савасцюк. Свята мастацкага слова было арганізавана ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных  Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Вольга Уладзіміраўна падзялілася з юнымі чытачамі сакрэтамі напісання твораў для дзяцей, распавяла пра свой літаратурны шлях. Разам з дзецьмі складалі вершы пра лета і канікулы, чыталі казкі, разгадвалі загадкі. Таксама, дзякуючы Вользе Савасцюк, дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускага паэта Міколы Чарняўскага і яго кнігай “Ці растуць грыбы ў Грыбна”.

Прэс-служба МАА СПБ