Таццяна Каленік (Яна Журавей)
Каленік Таццяна Рыгораўна нарадзілася 11 студзеня 1965 года ў горадзе Беразіно. Скончыла Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. Працавала загадчыцай школьнай бібліятэкі, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Цяпер – супрацоўнік сталічнай бібліятэкі-філіяла №3 імя У.У. Маякоўскага. Піша вершы і прозу. Творы друкаваліся ў часопісе “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кніг «Бабуліны шпулькі» і «Каб не спыніўся рух».