6 кастрычніка стартуе рэспубліканская акцыя “Сямейнае чытанне”

Яна стала працягам творчага праекта «Лета з добрай кнігай».

У мінулыя гады па ўсёй краіне падчас летніх канікул у лагерах, на школьных аздараўленчых пляцоўках, у бібліятэках прайшлі тысячы сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі, кнігавыдаўцамі, супрацоўнікамі літаратурна-мастацкіх выданняў.

Да ўдзелу ў новай акцыі ўжо спрычыніліся абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты, бібліятэкі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзяржаўныя і прыватныя кніжныя выдавецтвы.

Акцыя будзе праходзіць у кнігарнях, бібліятэках, школах краіны. Пісьменнікі Беларусі прэзентуюць свае кнігі, правядуць аўтограф-сесіі, паўдзельнічаюць у кніжных кірмашах, фестывалях сямейнага чытання, кніжных марафонах.

Заснавальнікі акцыі — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА “Беларускі саюз жанчын”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Інфармацыйнымі каардынатарамі акцыі сталі газеты “Звязда” і “Літаратура і мастацтва”.

http://zviazda.by/2015/10/104212.html

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.