На кніжнай выставе: паэзіі пранікнёныя радкі

На другі дзень працы ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу на стэндзе Мінскай вобласці адбылася цёплая сустрэча і змястоўная размова вучняў Ждановіцкай спецыялізаванай школы-інтэрната з дзіцячай пісьменніцай і паэтэсай Лёляй Багдановіч. Дзеткі з праблемамі слыху пры дапамозе сурдаперакладчыка адкрылі для сябе мілагучнасць сучаснай беларускай паэзіі. Яны не толькі ўважліва ўспрымалі творы аўтара, але і цікавіліся творчым шляхам пісьменніцы.

Прэс-служба МАА СПБ