Інфармуем!
Паважаныя калегі!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, як юрыдычная асоба, вырашае шэраг пытанняў, звязаных з папулярызацыяй твораў пісьменнікаў Міншчыны, вылучэннем іх кніг на розныя літаратурныя конкурсы і прэміі, разгляд твораў кандыдатаў на ўступленне ў СПБ. Як паказвае практыка, некаторыя з прапануемых самімі аўтарамі твораў выклікаюць пытанні да іх мастацкага ўзроўню і іншых праблематычных момантаў.
У гэтай сувязі кіраўніцтва і Савет аддзялення актывізуе работу па рэцэнзаванню і літаратурна-крытычнаму агляду кніг, выдадзеных нашымі пісьменнікамі. Даследчыя матэрыялы будуць размяшчацца на сайце аддзялення, накіроўвацца ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” і іншыя рэспубліканскія літаратурныя выданні. Запрашаем Вас да ўдзелу ў гэтай справе, што павінна паспрыяць павышэнню аб’ектыўнасці ацэнкі і якасці будучых твораў.
МАА СПБ

















