Голасам свайго пакалення
З такой назвай у Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбыўся сёмы фестываль прысвечаны творчасці пісьменніка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачэсным госцем фестывалю была пісьменніца Людміла Круглік. Яна сустрэлася з вучнямі пачатковых класаў Нясвіжскай СШ №4 і правяла іх сцежкамі сваіх казак і загадак. Дапамагалі ў падарожжы два гномы: Руды і Сіні. Сустрэча прайшла цікава, весела і пазнавальна.
Пасля Людміла Уладзіміраўна выступла на мерапрыемстве прысвечаным памяці П. Пранузы, якое называлася “Голасам свйго пакалення”, прымала ўдзел у журы паэтычнага конкурсу. Дзеці розных узростаў чыталі вершы П. Пранузы.
Прэс-служба МАА СПБ