Алена Капыток (Падкацік)

Капыток Алена Сяргееўна нарадзілася 11 лютага 1972 года ў пасёлку Крупскі Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння школы паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум ім. А. С. Пушкіна (цяпер Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў), затым працягнула навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Пачынала свой прафесійны шлях як бібліятэкар сельскай бібліятэкі. У цяперашні час працуе дырэктарам Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева.

Аўтар кніг “Точка” (2016), “Любить нельзя забыть” (2025), “Спроси библиотекаря” (2026).