Алена Чаргінец
Чаргінец Алена Уладзіміраўна нарадзілася 4 чэрвеня 1977 года ў г. Мінску ў сям’і служачых. Скончыла Мінскі гандлёвы каледж (1997) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003). З 1997 па 2014 гады працавала ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працуе ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Начальнік аддзела кадраў СПБ. Публікавалася ў часопісах “Белая вежа” і “Нёман”. Літаратуразнаўца. Займалася літаратурнай апрацоўкай аўтабіяграфічных кніг народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца. Мае ўзнагароды Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, таксама ўзнагароджана Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2022).


















