Паэзія – звязаў мяне з табою лёс…

У Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурная сустрэча «Паэзія – звязаў мяне з табою лёс…» з членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам народнага калектыву паэтаў і празаікаў «Выток» Антонам Анісовічам у рамках літаратурна-краязнаўчага праекта «І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай…».

Удзельнікі праекта – навучэнцы 73-й групы УА «Дзяржынскі дзяржаўны каледж» – апынуліся на незвычайным паэтычным уроку гісторыі. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы пра Дзяржыншчыну і яе таленавітых, руплівых жыхароў; пра гераічную барацьбу беларусаў у гады вялікай Айчыннай вайны і сучасныя дасягненні нашай краіны; пра вечныя каштоўнасці: мірнае жыццё, сям’ю, вернасць, каханне, клопат пра родных. І, канешне ж, на мерапрыемстве прагучалі знакамітыя «антосікі».

Аўтар з задаваленнем адказаў на шматлікія пытанні моладзі. Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй.

Па матэрыялах Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкіhttps://www.dzerlib.by/novosti-i-sobytiya/arkhiv-novostej/item/5592-paeziya-zvyaza-myane