Не цурайся сваіх каранёў

 

У Тучанскай сярэдняй школе Клецкага раёна адбылася сустрэча з паэтэсай Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Нупрэйчык. Мерапрыемства было названа радком яе верша “Не цурайся сваіх каранёў”.

Гэта быў урок патрыятызму, арганізаваны настаўніцай рускай мовы і літаратуры Пінчук Галінай Аляксандраўнай. Прысутнічалі вучні старэйшых класаў і настаўнікі. Гучалі песні, прысвечаныя перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, ветэранам, роднай вёсцы, напісаныя на словы Галіны Іосіфаўны Тамарай Кашчэва і Аленай Жукоўскай. Вершы Галіны Нупрэйчык чыталі вучні.

Паэтэса падзялілася з імі сакрэтамі творчасці, адказала на шматлікія пытанні, прачытала верш-прысвячэнне памяці апошняга тучанскага ветэрана Куракова Анатоля Іосіфавіча.Таксама пазнаёміла землякоў са сваімі перакладамі патрыятычных твораў іншых аўтараў на беларускую мову. Сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай.

Прэс-служба МАА СПБ