“Жывая класіка” Міншчыны

25 мая ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылося пасяджэнне абласнога журы Рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”. Актыўны ўдзел у вызначэнні пераможцаў прыняло Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. З удзелам паэта Рагнеда Малахоўскага і спецыялістаў ад устаноў адукацыі і культуры было разгледжана больш за дзевяноста конкурсных работ.

Адметна, што школьнікі з розных раёнаў вобласці звярнулі ўвагу не толькі на творы класікаў беларускай літаратуры, але і на сучасных літаратараў сталічнага рэгіёна. Сярод абраных у якасці “жывых класікаў” сталі дзіцячы пісьменнік з Любаншчыны Іван Муравейка, салігорскі паэт Фёдар Гурыновіч, паэтэса са Слуцку Ганна Міклашэвіч і іншыя.

У хуткім часе пераможцы абласнога этапа будуць канчаткова вызначаны і прадстануць перад рэспубліканскім журы.

Прэс-служба МАА СПБ