Зачараваныя старажытнай Лідай

Дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняла актыўны ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ліда. Дванаццаць літаратараў на працягу двух дзён працавалі на пляцоўцы Мінскай вобласці перад зацікаўленымі і добразычлівымі прыхільнікамі мастацкага слова. Але першае ўражанне ад удзелу ў свяце пісьменнікі атрымалі падчас наведвання Лідскага замка. Былы настаўнік гісторыі, паэт Уладзімір Цанунін распавёў гісторыю з’яўлення гэтай сярэднявечнай цытадэлі. Натхнёныя экскурсіяй літаратары сталі абдумваць тэмы для будучых твораў, прысвечаныя гістарычным падзеям таго часу.

Прэс-служба МАА СПБ