Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Яўген ПЯСЕЦКІ. Сцежкі Хатыні
Share the post "Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Яўген ПЯСЕЦКІ. Сцежкі Хатыні"
Зімы з вёснамі ціха плылі,
Нібы ў рэчцы адвечная плынь –
Тут шчасліва і мірна жылі,
Называлася вёска Хатынь.
Ў кожнай хаце дзіцяткі раслі –
Шанавалі вяскоўцы буслоў.
Ад Хатыні тры сцежкі вялі
Да суніц, да ракі, да грыбоў…
Так было, покуль доля была,
Але ў прысак зыйшоў родны кут,
Бо чацвётрая сцежка прайшла
Цераз пекла смяротных пакут.
Сёння тут не відаць тых буслоў,
Не чуваць галасоў гаспадынь…
Чорным ценем між сонечных слоў,
Болем поўніцца слова ХАТЫНЬ.