Выйшаў даведнік “Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – 2025”

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала і выдала чарговы даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2025 годзе. Праект рэалізуецца ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў прысталічнага рэгіёну.

У даведнік увайшла інфармацыя пра кнігі, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі Беларусі і Расіі. Выданне стала змястоўным ілюстрацыйным дадаткам да вынікаў творчай дзейнасці пісьменнікаў Міншчыны ў мінулым годзе.

Прэс-служба МАА СПБ