Віншуем з Юбілеем Эльвіру Іванаўну Ярчак!
Паважаная Эльвіра Іванаўна!
Прыміце шчырыя словы віншавання з нагоды юбілею ад сяброў
Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі!
Жадаем Вам здароўя, даўгалецця,
радасці ў жыцці і асалоды кожнай яе хвілінай,
а таксама творчага натхнення і невычэрпнай энергіі.
Няхай у Вашым доме заўсёды будзе спакой, утульнасць і гармонія,
а цёплыя словы і ўсмешкі блізкіх і родных саграваюць Ваша сэрца.
З павагай Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Эльвіра ЯРЧАК
Памяці Максіма Беларуса
Мы засцелем на стол
чысты, белы абрус,
Пачастуем гасцей
медавухай і квасам
I ўспомнім цябе,
наш Максім Беларус,
I ўспомнім жыццё,
што згарэла да часу.
Ці згарэла? А можа,
каметай ляціць,
Асвятляючы цемру касмічнай прасторы,
I над ціхаю плынню
падоўгу віеіць,
Прадвящчаючы радасць ці гора?..
Ціхай плынню нам бачыцца
Сціплы наш край,
Ціхай плынню, —
але ж не балотам!
Шчыра верым у светлы,
у будучы рай,
Бо навошта ж ахвяры,
навошта?!
I Малая Багацькаўка,
Менск і Альбуць
Падарылі нам волатаў духу.
Дык за што ж, Беларусь,
тваіх дзетак вядуць
Паміраць заўчасна
са скрухай?
Ці ж яны пасягнулі
на нечы прастол? —
Баранілі свой край, сваю мову.
I шапталі асмяглыя вусны:
За што?.. I нашчадкі схілялі галовы.
Верце: Божае слова
не знішчыць. ніхто,
Бо яно новай рунню
праб’ецца,
А лухта як была,
так і будзе лухтой,
Толькі “Скарбы жыцця”
будзяць сэрца.
Дык сцяліце ж на стол
Самы белы абрус —
Пачастуем гасцей
медавухай і квасам.
I ўспомнім цябе,
наш Максім Беларус,
I ўсіх тых, што сканалі
дачасна.
***
Паэты не паміраюць
(У вершах душа паэта),
Іх зоркі не падаюць з неба,
А толькі гараць ярчэй,
І, нібы брыльянты, ззяюць,
Максімавы трыялеты,
Бо ён спапяліў сваё сэрца
Натхненнем сярод начэй.
«Навошта нам сваркі і звадкі, —
Сцвярджаў малады Багдановіч, —
Мы ўсе падарожныя толькі
І разам ляцім да зор…»
І ён застанецца загадкай
Для пакаленняў новых,
І васількі на золку
Цепляць жытнёвы прастор.
Ад Нёмана і да Волгі
Ступала Муза паэта,
Ад Нёмана і да Волгі
Кідаў бязлітасны лёс,
Памяццю аб матулі
Ліра яго сагрэта,
Ды ад тугі па радзіме
Колькі ў ёй смутку і слёз,
Колькі вялікай любові,
Колькі адданасці шчырай
І хараства незямнога,
Добрых і светлых надзей,
Каб зразумелі людзі:
Жыць трэба ў згодзе і міры.
Гэта паэт ад Бога, —
Светач у сэрцах людзей!