Віншуем з узнагародай Уладзіміра Ліхадзедава!

Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў – адзін з літаратараў Саюза пісьменнікаў Беларусі, чые творчыя набыткі надзейна ўмацоўваюць сяброўскія адносіны паміж народамі Беларусі і Расіі. Яго даследванні, такія як “У пошуках страчанага” і іншыя, сталі яркай з’явай у айчынным і міжнародным краязнаўстве. За заслугі ва ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж беларусамі і расіянамі Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. А. Ліхадзедаў узнагароджаны Ордэнам Дружбы.

Калегі з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуюць вас, Уладзімір Аляксеевіч, з гэтай высокай узнагародай, жадаюць далейшай плённай працы на ніве літаратурнай дзейнасці.

 

Прэс-служба МАА СПБ.