Віншуем з Днём маці!

У Мінскім абласным аддзяленні СПБ да Дня маці прайшоў паэтычны анлайн-марафон “Зорка матулі”. Дзелімся вершамі, прысвечанымі самаму дарагому чалавеку ў жыцці кожнага.

***

Матуля, маці… Ў гэтых словах
Нам песня дзіўная гучыць.
Мелодыямі роднай мовы
У думках вечна будзе жыць.

Не запаслі мы многа скарбу,
Але у сэрцах збераглі
Наш родны кут, душу што вабіць,
Як сімвал матчынай любві.

І хораша сабе прызнацца,
Што рады мы, як пазавеш,
Бо маем права дзецьмі звацца,
Пакуль на свеце ты жывеш.

І молімся заўсёды Богу,
Каб доўжыў на Зямлі твой век,
Ты – наша шчасце і трывога,
Найдаражэйшы Чалавек.
Сяргей КАРЫЦЬКА

 


Мама

Даруйце, захапіўся я дзяцінствам,
Яно такім здавалася бясконцым!
Суквеццем флёксаў палісад свяціўся,
І мама мне ўсміхалася, як сонца.

Яна ачаг сямейны сагравала,
Нам шыла к школе новае адзенне
І ад напасцей, што валілі валам,
Матуля нас ахоўвала надзейна.

І што не можа доля стацца горкай,
Калі ёсць мама, – добра зналі дзеці.
А хлеб, што на стале ўзвышаўся горкай, –
Хлеб мамін – найсмачнейшым быў у свеце.

Была такой прыветнай наша вёска,
Былі суседзі шчырымі такімі!
А рэчкі пакручастая палоска
Цякла, казалі нам, у самы Кіеў.

І хоць хапала нам работы ў полі,
А заставаўся час і для забавы,
І для гульні прыгодніцкай, тым болей
Што лес грыбным быў, рыбнымі – канавы.

Па вуліцы ў начлег ляцелі коні,
Галопу іх было прасторы мала…
Прабачце, зноў я пра дзяцінства ўспомніў,
І сонейка ўсміхнулася, як мама.
Фёдар ГУРЫНОВІЧ

 


Зорка маці

Штосьці цяжка на сэрцы, з рук усё выпадае,
І здаецца, ніяк не мінуе бяда.
Паглядзі за акно, хай цябе зберагае
Гэта зорка малая – тваёй маці душа.
Ты не думай, што вырас, боль ад маці схаваеш
І сівых валасоў будзе менш у яе.
Ды дрыжыць за акном зорка, нібы жывая, –
Ёй баліць гэты боль, сэрца маці пячэ.
Лёс нікому шляхоў лёгкіх не выбіраею.
У дарозе сустрэнуць і пясок, і вада…
Хай святло гэтай зоркі кожны крок напраўляе,
Для цябе цёмнай ночкай не згасне яна.
Лідзія ГАРДЫНЕЦ

 


Існасць жыцця…

Табе да твару й сівізна,
Што верх зняла над косамі.
Матуля, родная мая,
Ты – самая дзівосная.

Такой пяшчоты ў вачах
Нідзе не сустракала я.
Матуля, любая мая,
Ты – самая ласкавая.
І хоць зусім я не дзіця –
Сваіх даўно ўжо маю, –
У самоце жудаснай жыцця
Адну цябе гукаю.

Я так баюся іншы раз
Заўчасна прахапіцца,
Калі спявае мне ў снах
Цяпла твайго крыніца.

Твой пільны позірк праз гады
Паўсюль за мной вандруе.
А сэрца шчырае заўжды
Ад здрады адратуе.

Маркота згіне пакрысе.
І сінявокі ранак
Спатканне з мамай прынясе
Лагодаю на ганак.
Лёля БАГДАНОВІЧ

 


Маме

Скача вавёрачкай вогнік у грубцы.
Дыхае цёплай самотай пакой.
Мама ў валёнках і зношанай куртцы
Цэдзіць на кухні вячэрні ўдой.

“Ходадна як! Аж да костак праймае,
Грэся, дачушка, паленцаў падкінь”.
Грэюся. Дзіўна, аднак жа, бывае:
Цела гарыць, а ў душы – скразнякі.

Кожны куточак да болю знаёмы,
Кожны разрэз на шпалерах знайду.
Дзе яшчэ будзе так лёгка, як дома?
Ды штось трывогу з душы не звяду.

Мама! Жыццё адлятае, як песня,
Шчасце ты смела ўплятала ў касу.
Лёс і не крыўдзіў цябе, і не песціў,
Ўпотай не раз ввыцірала слязу.

Мама! Няўмольна гады прамінулі.
З весняй паводкай сплыла маладосць.
Так ужо сталася… Выбач, матуля,
Я ў тваёй хаце сягоння як госць.

Мама! Чаму душу студзіць трывога?
! Ўспапмінамі сэрца лячу?
Вер, што сказаць табе трэба так многа…
Толькі… “Даруй мне за ўсё!” – прашапчу.
Таццяна ЦВІРКО

 


Малая радзіма

Дом.
Крок.
За ганкам
Журба засталася.
Ад хвалявання
Душа занялася.

Знаёмыя гукі –
Голас малечы.
Гамонка матулі –
Прадвесце сустрэчы.

Захожу. Агонь
Ліжа дроўцы у печы.
Цёплыя рукі
Абнялі за плечы.

Родная мова
Гучыць з вуснаў маці.
Усё, як заўжды,
У бацькавай хаце.

Вось я і дома,
Радзіма – мой Клічаў.
Дзе б я ні быў,
Ён заўсёды пакліча.
Леанід КРЫВАНОС

 


Ніхто не пашкадуе так, як маці…

Ні сын твой, ні дачушка, ні каханы –
Ніхто не пашкадуе так, як мама.
Укленчы перад ёй, пакуль жывая, –
Няхай пяшчота сны ёй спавівае.

Прыбегчы ці прыехаць не лянуйся.
Дапамажы. Пагавары. Не злуйся.
Няспынны час – такі халерны злодзей.
На жаль, сыходзяць людзі і стагоддзі…

Шчымлівыя хвіліны і імгненні,
Калі сядзеў у мамы на каленях,
У сэрцы застаюцца назаўсёды
Мажорна-апантанаю мелодыяй.

А мама можа ўсё і ўсё ўмее –
Аблашчыць, адратуе, зразумее.
Яна і немагчымае ўсё зробіць,
І да апошняга ўздыху будзе побач.

І нават па-за межамі Сусвету
Вандруе зорачкай крылатай следам…
Лёля БАГДАНОВІЧ

 


Матулі

Пяшчотнаю ўсмешкай, шчырым сэрцам
Матуля асвятляе мне дарогу…
З ёй не баюся ні жыцця, ні смерці,
Усе, як кажуць людзі, мы пад Богам…

Душу дзяцінства грэюць успаміны,
І адлятае некуды трывога…
На вуснах – пах духмянае маліны,
У лес з матуляй – доўгая дарога…

Сваволю я. Малая шчабятушка
Жартую і расказваю навіны…
Матуліна рука казыча вушка…
Якія цёплыя і светлыя хвіліны…

Яна і сёння побач. Скажа слова –
Сваёй жыццёвай мудрасцю суцешыць…
Мая МАТУЛЯ! Мой выток жыццёвы!
Зямны паклон прымі і мае вершы…

Паклон прымі за безліч спраў будзённых,
За дабрыні і шчодрасці суквецце…
Прымі душу з малітваю штодзённай
За твой спакой, здароўе, даўгалецце!
Ганна МІКЛАШЭВІЧ

 


Малітва маці

Спачываюць гукі, цьмяна ў хаце,
Лапы звесіў з лавы шэры кот.
У куце малітву шэпча маці,
Каб жылося дзецям без турбот.

Каб не ведалі ніколі стомы,
І здароўя пасылаў ім Бог,
Каб заўжды вярталіся дадому
І з далёкіх, і з цяжкіх дарог.

Лашчыць позіркам ікону маці
З думкай: “Дзе дачушка? Дзе сынок?”
І цалуе крыжык, як распяцце,
Каб Анёл абараніць іх змог.

Ёй самой ад іх так мала трэба,
Каб не адракліся праз гады
Хаты, дзе застаўся водар хлеба,
Дзе матуля рада ім заўжды.

У куце малітву шэпча маці,
Каб жылося дзецям без турбот.
Цішыня наўкол і змрочна ў хаце,
Толькі ў сне вуркоча шэры кот.
Людміла КРУГЛІК

 


Матулі

У час, калі гаснуць агні
І мары спавіты спакоем,
Мяне да грудзей прыхіні
Сваёю пяшчотнай рукою.

Цень свечкі варожыць на сон,
Цікуе з-за воблака поўня.
Па хвалях душы срэбны звон
Плыве беражніцай на чоўне.

Я сны твае сэрцам прыму
Як голас святой Беларусі.
Начамі, калі не да сну,
На вобраз матулі малюся.
Рагнед МАЛАХОЎСКІ

 


Матери

Тяжело мне. Ты вспомнилась, мама.
С белой прядкой волос у виска.
Синий фартук. В горошек панама.
Тихий голос, как плеск ручейка.

Мне терпенье твоё бы и ласку,
Теплоту милосердной руки…
Побродить по твоим бы мне сказкам,
Где разливы, как Дон, широки.

По разливам щагала упрямо,
Забывая о чёрной волне.
Что сумела ты, милая мама,
Розовеет зарёю в окне.

Ты стучишься в мой сон неурочный –
Как из детства весёлая весть.
Мир добрей от того, знаю точно,
Что во мне от тебя что-то есть.
Алла ЛОПОШИЧ

 


Мой ратунак

Ружовыя каралі журавінаў,
Раскіданыя пацеркамі ў мох.
Табе адной я, мамачка, павінна
За літары вялікіх перамог.

За шчырасць слоў, пяшчоту мар і думак,
Блакітны позірк праз вякі начэй.
Ты – лепшы і адзіны мой ратунак,
Лагоднасць маіх стомленых вачэй.

Мой сум і радасць, холад і спякота,
Сляза і песня лепшых маіх сноў.
Сягоння, цераз тыдзень, ды і потым
Я буду жаць выснову тваіх слоў.

Збяру я тыя літары ў радочкі –
Яны мне сілы для жыцця даюць.
Спаўю іх у гаючыя снапочкі –
Хай сэрца ваша чысцінёй крануць.

З дарогі дапамогуць хай не збіцца,
Сузор’ямі аздобіўшы Сусвет.
Жывой вады заўжды дадуць напіцца,
Каб не згубіць матулін родны след…
Лёля БАГДАНОВІЧ

 


***

На пограничную заставу
Пришла по почте телеграмма:
«Я буду завтра, сын. Целую.
Встречать не надо. Точка. Мама».

Нет ни фамилии, ни имя
В пришедшей телеграмме.
Подумал каждый о своей,
Любимой самой маме…

И загудела, словно улей,
Вся пограничная обитель,
Ведь едет строгая проверка
С родным названием – родитель.

Стал чище внутренний порядок,
И внешний вид солдат опрятней,
И отношения друг к другу –
Доброжелательней, приятней.

Они не знали, кто к ним едет,
Но все готовились усердно…
Не пожалев ничуть, ни грамма.
Всё потому, что чтимо свято
У человека слово – мама.
Леонид КРИВОНОС