Віншуем Нэлі Мельнічэнка з юбілеем!
23 студзеня прафесійны журналіст, галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Нэлі Ігараўна Мельнічэнка адзначае свой 60-гадовы юбілей.
Дзякуючы журналісцкаму і рэдактарскаму вопыту, прыроднай стараннасці і любові да літаратуры Нэлі Ігараўна робіць значны ўклад у арганізацыю дзейнасці абласной пісьменніцкай суполкі. Яе намаганнямі кожны пісьменнік Міншчыны мае магчымасць аператыўнай камунікацыі з кіраўніцтвам і калегамі па самых розных пытаннях жыццядзейнасці арганізацыі. Яна адказны, добразычлівы і сумленны супрацоўнік.
Жадаем шаноўнай Нэлі Ігараўне моцнага здароўя, дабрабыту, жыццёвага аптымізму і бадзёрага настрою ў працы!
Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ