Віншуем лаўрэатаў літаратурнай прэміі Мінскага аблвыканкама!

12 чэрвеня ў Палацы культуры горада Салігорска адбылося ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў працы СМІ Мінскай вобласці і ўзнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за 2023 – 2024 гады.

З прывітальным словам выступіла начальнік Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Топдэмір. Адбылося ўручэнне дыпломаў пераможцам. Лаўрэатамі сталі:у намінацыя “Проза” – Камароўскі Аляксандр Адамавіч за раман “Крутогорье”;

у намінацыі “Паэзія” – Бярэзіна Тамара Іванаўна за кнігу “Залатое жніво”, Цыбульскі Канстанцін Пятровіч за кнігу “Силуэт в окне”;

у намінацыі “Публіцыстыка” – Савінаў Барыс Фёдаравіч за кнігу “Триумф и трагедия семьи Казей”;

у намінацыі “Дзіцячая і юнацкая літаратура” – Мартыненка (Багдановіч) Лёля Уладзіміраўна за кнігу “Казка – у жыцці падказка”.

Падчас ушанавання пераможцаў адбыўся святочны канцэрт з удзелам прадстаўнікоў мастацкай самадзейнасці Салігорскага раёна.

 

Прэс-служба МАА СПБ