Віктар Сабалеўскі

Сабалеўскі Віктар Вацлававіч нарадзіўся 7 красавіка 1961 года ў вёсцы Марозавічы Стаўбцоўскага раёна. Пражывае ў г. Узда. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі Стаўбцоўскай раённай газеты “Прамень”, з 1988 года – у газеце “Чырвоная зорка” (г. Узда). Першыя публіцыстычныя і празаічныя творы былі апублікаваныя ў 1976 годзе ў газетах “Піянер Беларусі” і “Зорька”, вершы – у стаўбцоўскай газеце “Прамень” у 1978 годзе.

Аўтар кніг “Чабаровая паляна” (1994), “Абранніца” (1997), “Пра бабу Маню, дзеда Васіля і іншых” (2003), “Табою я жыву” (2014), “Бясцэнны скарб” (2016), “Была нядзеля, і мы дудзелі” (2018) і інш. Суаўтар і ўкладальнік шэрагу калектыўных зборнікаў.

Лаўрэат Мінскага абласнога свята гумару “Я – пякучка крапіва” (2006), Нацыянальнага фестывалю беларускай байкі (1996). Член ГА «Беларускі саюз журналістаў» (1986) і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2009).