Вершам прарасту…

У выдавецтве “Ковчег” пабачыў свет зборнік вершаў Таццяны Цвірко “Вершам прарасту”. Гэта не толькі цікавая паэзія, але і своеасаблівы дапаможнік для маладых пачынаючых літаратараў. Бо ў кнізе ў класічным выглядзе прадстаўлены розныя па паэтычнай форме творы: верлібры, санеты, таўтаграмы, трыялеты, рубаі, хоку, танка, акравершы, рытурнэлі і іншыя. Таму змест выдання аб’яднаны ў трынаццаць жанравых раздзелаў. Кожны з іх суправаджаецца тлумачэннем пра стыль жанру. Нягледзячы на асаблівую адметнасць кожнай паэтычнай формы, усе вершы пранізаны жыццёвымі перапетыямі, пачуццямі радасці і крыўды, сяброўства і здрады, кахання, любові да Радзімы.

Як адзначае Таццяна Цвірко, паэтычны зборнік “Вершам прарасту…” напісаны дзеля душэўнай патрэбы шырокага кола чытачоў і прыхільнікаў паэзіі. Гэта выданне – кніга-падказка для пачынаючых паэтаў, школьнікаў і студэнтаў, усіх, хто цікавіцца вершаваным словам.

 

Прэс-служба МАА СПБ