Вераснёвыя сустрэчы з Людмілай Круглік
Новы навучальны год у школьных установах Міншчыны пачаўся не толькі з пачатку школьных заняткаў. Першага верасня – у Дзень ведаў дзяржынскую гімназію наведала паэтэса з абласной пісьменніцкай арганізацыі Людміла Круглік. Адбылася сустрэча з вучнямі 9 класаў. У ходзе дыскурсіі шла размова на розныя пытанні: ці патрэбна захоўваць мінулае дзеля будучыні; пра нашы карані, род, памылкі і перамогі; уменне прабачаць адзін аднаго. Сустрэча прайшла ў дабразычлівай абстаноўцы.
А шостага верасня ў Дзень беларускага пісьменства адбылася сустрэча пісьменніцы з вучнямі 5 класаў гімазіі №1 г. Дзяржынска. Сустрэча пачалася з адказа на пытанні, хто такі Францыск Скарына, яго значнасць для нашай краіны і Сусвета, пра родную мову, адносінах да радзімы, сваіх родных, дабрыні. У ходзе размовы было і падарожжа ў краіну казак. Мерапрыемства скончылася на цёплай ноце. З добрым настроем вучні дзяквалі пісьменніцу.
Прэс-служба МАА СПБ