Уздзенскаму пісьменніку Дзмітрыю Вінаградаву – 80!

Літаратурная супольнасць Міншчыны шчыра і сардэчна віншуе Вінаградава Дзмітрыя Леанідавіча з юбілеем!

Няпросты лёс не перашкодзіў пісьменніку стаць адметным літаратарам на творчай прасторы Мінскай вобласці. Прайшоўшы працоўны шлях ад простага рабочага да намесніка кіраўніка раёна, займаючыся будаўніцтвам, ён – ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС – больш за дваццаць гадоў жыцця прысвяціў літаратурнай дзейнасці. З-пад яго пяра выйшла нямала рознажанравых кніг для дарослых і дзяцей.

Калегі з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі жадаюць аднаму са старэйшых літаратараў вобласці моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!

З павагай,

старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі                                 Л. М. Крыванос