Уздзенцаў чытаюць на Міншчыне і ў Падмаскоўі

Уздзенцаў чытаюць на Міншчыне і ў Падмаскоўі

       Пра дзве цікавыя літаратурныя навіны даведаліся ў верасні члены Уздзенскага літаб’яднання “Нёманец”.
Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” і сталічны выдавец Зміцер Колас парупіліся пра выданне грунтоўнага, больш як у 300 старонак, зборніка вершаў
“Недзе там, за аблокамі”.
Сюды ўключаны лепшыя вершаваныя творы 83 аўтараў з розных куткоў Міншчыны.
        Высокім мастацкім густам, творчымі знаходкамі, трапнымі вобразамі вызначаюцца вершы членаў
Мінскага абласнога аддзялення   Саюза пісьменнікаў Беларусі
Віктара Кажуры і Ірыны Карнавухавай, Дзмітрыя Краскоўскага і Бажэны Мацюк, Ліліі Мялешка і Галіны Нупрэйчык(Плакса), Уладзіміра Рунцэвіча і Валерыя Хіхіча, Таццяны Цвірка і Ўладзіміра Цануніна, іншых. А Уздзеншчыну ў гэтай кніжцы прадставілі творы Галіны Нічыпаровіч, Віктара Сабалеўскага,
Тамары Каляды і Алы Шыбко.
       У верасні дэлегацыя Уздзенскага раёна вярнулася з падмаскоўнага горада Шатура, з якім падтрымліваюцца пабрацімскія сувязі. Там былі наладжаны шматлікія мерапрыемствы з нагоды 85-годдзя горада і муніцыпальнай гарадской акругі. Гэтай падзеі быў прымеркаваны і выпуск чарговага літаратурнага альманаха “Сфера притяжения” , у які уключаны творы сталых аўтараў і школьнікаў рэгіёна, а таксама сяброў з гарадоў-пабрацімаў (Узда Мінскай вобласці і Хаскава з Балгарыі). На такім прэстыжным міжнародным узроўні Беларусь прадставілі пісьменнікі Галіна Нічыпаровіч, Віктар Сабалеўскі, Дзмітрый Вінаградаў і Валянціна Шытыка,
члены раённага літаб’яднання “Нёманец” Паліна Кучук, Тамара Каляда і Ала Шыбко.

/Інфармацыю даслаў Віктар САБАЛЕЎСКІ/