Усе колеры талентаў
Заканчваецца прыём твораў на анлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечаны папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Конкурс праходзіць у межах абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. На сённяшні дзень на электронны адрас конкурсу прыйшло больш за 700 творчых прац.
Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна і яе партнёры выказваюць сардэчную падзяку за актыўнасць і энтузіязм удзельнікам конкурсу. Кожнае дасланае відэа здзіўляе сваімі творчымі знаходкамі – прафесійнымі здымкамі і мантажом, незвычайнымі дэкарацыямі, касцюмамі і акцёрскімі здольнасцямі чытальнікаў. Сярод удзельнікаў сустракаюцца не толькі сольныя запісы, але і чытанне вершаў дуэтам і нават цэлай групай. Прыемна бачыць, як творчасць Максіма Багдановіча знаходзіць такі гарачы водгук у сучасных дзяцей і падлеткаў.
Паглядзець ужо дасланыя відэа можна на афіцыйным YouTube-канале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. https://www.youtube.com/@pushkinka9405/featured
Глядзіце і ацэньвайце відэа ўдзельнікаў, падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя ролікі! Запрашаем не шкадаваць “лайкаў” удзельнікам, якія вам спадабаліся, бо журы конкурсу будзе ўлічваць “глядацкія сімпатыі” пры падвядзенні вынікаў!
Прэс-служба МАА СПБ,
па матэрыяле Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна