Уладзіміру Цануніну – 70!

Сямідзесяцігадовы юбілей адзначае вядомы паэт і бард з Вілейшчыны Уладзімір Яфімавіч Цанунін. Увесь яго жыццёвы і творчы шлях непарыўна звязаны з роднай зямлёй, любоў да якой знаходзіць сваё адлюстраванне ў вершах і песнях.  Пяру юбіляра належаць зборнікі вершаў «У  струменях часу», «Хто ж адкажа», «Пушчанскія галасы», «Да вогнішча далёкага юнацтва», «Кліча бацькава хата», «Каму патрэбна памяць аб вайне» і іншыя. Ён з’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Сардэчна віншуем Уладзіміра Цануніна са святам. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, нястомнасці і творчага настрою.

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л.М. Крыванос