У «Зялёным бары» гучала слова пісьменніка

У аздараўленчым дзіцячым лагеры «Зялёны бор», што ў Мінскім раёне, адбылася творчая сустрэча пісьменніцы Таццяны Каленік з адпачаваючымі там школьнікамі. Мерапрыемства праводзілася ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай» і была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра беларускага «Паганіні» з аднайменнага твора Таццяны Рыгораўны. Падчас вайны ён уратаваў жыхароў сваёй вёскі ад знішчэння карнікамі. «Паганіні» – так нямецкі афіцэр назваў юнага музыку, калі той зайграў на скрыпцы з адной струной – тры з іх фашыст умысна абарваў. Яму хацелася паздзеквацца над юнаком. Але, расчулены яго ігрой, немец адмяніў пакаранне жыхароў вёскі і музыкі.

А яшчэ, зробленыя Таццянай Каленік паштоўкі, расказалі прысутным пра побыт нашых продкаў. Паштоўка-трансформер з выявай хлопчыка-скрыпача ў беларускім строі ўвогуле нікога не пакінула абыякавымі.

Прэс-служба МАА СПБ