У паэтэсы са Стаўбцоўшчыны Ніны Загарэўскай – юбілей!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе Загарэўскую Ніну Альбертаўну з 50-гадовым юбілеем!
Пісьменніца стварыла шмат паэтычных твораў, прысвечаных роднаму краю, сваёй малой радзіме. Некаторыя вершы былі пакладзены на музыку.
Калегі жадаюць паэтэсе творчага натхнення, новых літаратурных дасягненняў і дабрабыту!
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос