У новы год – з новай кнігай

13 студзеня ў сталічнай кнігарні «Светач» адбылася прэзентацыя новай кнігі члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, даследчыка, кандыдата гістарычных навук Барыса Далгатовіча «И на Тихом океане свой закончили поход». Яна выдадзена ў серыі «Гісторыя для школьнікаў» выдавецтвам «Беларусь» тыражом 1200 экземпляраў.

На сустрэчы прысутнічалі вучні і настаўнікі СШ №44 г. Мінска, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, выдавецтва, абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. Барыс Дзмітрыевіч распавёў пра гісторыю стварэння кнігі: у аснове зместа – жыццё і лёс уражэнцаў Беларусі – Герояў Савецкага Саюза і ваеначальнікаў, якія ўдзельнічалі ў вайне з Японіяй 1945 года. Пасля ён адказаў на пытанні прысутных.

У выдавецтве ў серыі «Гісторыя для школьнікаў” чакаюць выдання яшчэ тры кнігі аўтара: «Генеральские династии белорусов», «Командармы – наши земляки», и «Женское лицо победы».

Віншуем аўтара з творчым пачаткам новага года, жадаем поспехаў на літаратурна-даследчай ніве.

 

Прэс-служба МАА СПБ