У Галіны Нічыпаровіч – юбілей!
1 лютага паэтэса і дзіцячая пісьменніца Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч адзначае 75-гадовы юбілей. Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе калегу з гэтай значнай жыццёвай датай.
Уздзенская зямля багатая на літаратурныя традыцыі і таленты. Сярод сучасных пісьменнікаў у гэтым прынёманскім краі адной з яркіх літаратурных зорак зіхаціць сваёй творчасцю Галіна Міхайлаўна. Яна вельмі сціплы, але таленавіты чалавек. Нават няпростае сялянскае жыццё не перашкаджае ёй пісаць для дзяцей і падлеткаў. Творы пісьменніцы вызначаюцца шчырасцю і цеплынёй. Вершы і казкі Галіны Нічыпаровіч вучаць чытачоў дабрыні, спагадзе, сяброўству, уважлівым адносінам да ўсяго, што нас акружае.
Жадаем Галіне Міхайлаўне добрага здароўя, бадзёрасці духу, дабрабыту і заўжды творчага настрою!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос