Тленам не станецца мова…

Да Дня роднай мовы у СШ №26 г. Мінска адбылася творчая сустрэча з паэтам, членам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам Мінскай абласной літаратурнай прэміі Рагнедам Малахоўскім.

Рагнед Юр’евіч прадставіў вершы са сваіх кніг “Жыві!”, “У дзённай мітусні”, “Беражніца”, расказаў пра адметнасці і праблемы сучаснага літаратурнага працэсу, Уздымаліся пытанні пашырэння ўжывання беларускай мовы ў штодённым жыцці і разнастайных сферах. Сустрэча прайшла ў форме дыялога і ўзаемных пытанняў і адказаў. Прыемнай нечаканасцю сталася прысутнасць сярод вучняў пачынаючых паэтаў. Удзельнікі дамовіліся аб новых творчых стасунках у будучым.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прэс-служба МАА СПБ