Таямніцы бабулінага куфэрка

У межах Тыдня роднай мовы выхаванцы Уздзенскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Вясёлка” наведалі раённую бібліятэку, каб здзейсніць “падарожжа ў мінулае” пад назвай “Таямніцы бабулінага куфэрка”. Госцем мерапрыемства стала член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нічыпаровіч.

Галіна Міхайлаўна і бібліятэкары рассказвалі дзецям пра Міжнародны дзень роднай мовы, наколькі важна кожнаму чалавеку дасканала валодаць роднай мовай, любіць і шанаваць яе. Пісьменніца пазнаёміла дзетак са сваімі кнігамі, чытала вершы, загадвала загадкі. На развітанне падарыла кнігі з аўтографам дзіцячаму садку.

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі выхаванцы здзейснілі віртуальную вандроўку ў музей беларускага побыту, даведаліся пра традыцыі і абрады беларусаў.

Прэс служба МАА СПБ