Сярод пісьменнікаў Міншчыны – папаўненне!

У Саюз пісьменнікаў Беларусі прынята паэтэса з Валожына Аксана Мітрошчанкава. Аксана Уладзіміраўна скончыла факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Удзельніца і пераможца розных літаратурных конкурсаў і фестываляў. Член народнага літаратурнага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раёна. Творы друкаваліся ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Аўтар кніг “И мир мне улыбнется…”, “Разбрелись по свету сказки” и “Цветочный луг”.

Віншуем маладуе пісьменніцу з пачаткам новага – прафесійнага этапа літаратурнай дзейнасці. Жадаем жыццёвага аптымізму і творчага натхнення!

 

МАА СПБ