Свята кнігі на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” у Год гістарычнай памяці
Share the post "Свята кнігі на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” у Год гістарычнай памяці"
Свята кнігі на мемарыяльным комплексе “Курган Славы” у Год гістарычнай памяці
23 ліпеня на Кургане Славы адбылася выстаўка кніг і аўтограф-сесія членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Свята прысталічнага рэгіёна з удзелам і іншых арганізацый і працоўных калектываў было прысвечана Году гістарычнай памяці.
Аматары літаратуры самых розных узростаў, спецыяльнасцяў і краін наведалі кніжныя стэнды, на якіх былі прадстаўлены творы ваеннай тэматыкі, дзіцячая літаратура, а таксама навінкі пісьменнікаў Міншчыны. З вялікай зацікаўленасцю кнігалюбы задавалі пытанні пра змест выданняў, працэс іх стварэння, дзяліліся сваім светапоглядам адносна сучаснай літаратуры, набывалі кнігі з аўтографамі аўтараў. Выдатны настрой, шчырыя ўсмешкі выклікаў і конкурс пад назвай “Добрае слова з кішэні”, які праводзіўся сярод наведвальнікаў выстаўкі. Ні адзін з іх не застаўся без тэматычнай паштоўкі на памяць аб гэтым святочным дні.
Мерапрыемства стала працягам працы, якую праводзіць аддзяленне па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.


Прэс-служба МАА СПБ