Сустрэчы з Кніжнай Феяй
Чатыры сустрэчы з чытачамі адбыліся ў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой 6 лютага. Новых цудоўных сяброў казачніца знайшла ў Гімназіі №1 г. Дзяржынска, дзве прэзентацыі для аматараў чытання прайшлі ў Дзяржынскай раённай цэнтральнай бібліятэцы, чацвёртая кніжная імпрэза завяршыла дзень у Фаніпальскай гарадской бібліятэцы. Можна з упэўненасцю сказаць, што дзеці чытаюць і цікавяцца кнігамі. І гэта радуе пісьменніцкае сэрца! А юных чытачоў Кацярына Хадасевіч-Лісавая сустрэне пад вокладкай кожнай кнігі з аўтографам, бо Кніжная Фея жыве ў сваіх казках.
Прэс-служба МАА СПБ