Сустрэча з пісьменнікамі-землякамі
У канферэнц-зале Бярэзінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча вучняў Бярэзінскай гімназіі з пісьменнікамі-землякамі: Вольгай Рацэвіч, Аляксандрам Бычкоўскім і Таццянай Каленік.
Гутарка атрымалася змястоўнай, Вольга Рацэвіч распавяла пра літаратурны часопіс “Маладосць”, у якім з’яўляецца галоўным рэдактарам, Аляксандр Бычкоўскі расказаў дзецям байкі і агучыў некалькі ўласных казак, Таццяна Каленік пазнаёміла прысутных з крыніцамі натхнення уласнай творчасці, поўнай глыбокіх пачуццяў і сэнсу. Было шмат цікавага, вучні задавалі пытанні, госці ахвотна на іх адказвалі.
Фота Алены ГРОМАВАЙ
Крыніца: Бярэзінская панарама