Сустрэча з будучымі афіцэрамі граніцы

26 студзеня ў Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылася творчая сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніда Крываноса з курсантамі гэтай установы.

 Размова ішла аб героіцы пагранічнай службы і яе адлюстраванні ў сучаснай беларускай літаратуры. Леанід Міхайлавіч дзяліўся сваімі думкамі на гэту тэму, расказваў пра тое, як прафесія пагранічніка паўплывала на яго літаратурную творчасць, чытаў вершы, адказваў на шматлікія пытанні.

Напрыканцы мерапрыемства ён падарыў выдатнікам вучобы і аматарам літаратуры сваю кнігу “Судьбой повенчаны с границей”, а бібліятэцы інстытута некалькі калектыўных зборнікаў пісьменнікаў Міншчыны, у тым ліку “У іх жыцці была вайна” і “Чарнобыльскія саракавіны”.

Прэс-служба МАА СПБ